Вы тут

Футбольны клуб "Гомель" атрымаў допуск да ўдзелу ў Лізе канферэнцый

Футбалісты "Гомеля" / fcgomel.by

Футбольны клуб "Гомель" атрымаў афіцыйны допуск ад УЕФА на ўдзел у Лізе канферэнцый-2022/23, паведамляе прэс-служба клуба.

Заяўку гамельчукоў ухвалілі як адпаведную ўсім належным крытэрам. 

Стартаваць "зялёна-белыя" будуць з другога адборачнага раўнда турніру. Лёсаванне гэтай стадыі адбудзецца 15 чэрвеня ў швейцарскім Ньёне. А самі матчы пройдуць 21 і 28 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.