Футбольная зборная Беларусі пачне сезон матчам са Славеніяй

Футбольная зборная Беларусі пачне сезон матчам са Славеніяй

Футбольная зборная Беларусі пачне сезон таварыскім матчам са Славеніяй. Ён пройдзе 27 сакавіка ў Любляне. Пра гэта стала вядома па выніках перамоў Беларускай федэрацыі футбола і Федэрацыі футбола Славеніі, якія дасягнулі адпаведнай дамоўленасці. Пачатак матчу і дакладнае месца яго правядзення стане вядома пазней, інфармуе прэс-служба БФФ.

Зборная Славеніі, як і беларуская зборная, не патрапіла на чэмпіянат свету. У рэйтынгу FIFA яна займае 64-е месца, а Беларусь дзеліць 93-е месца з Габонам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі