Футбольная зборная Беларусі — 60-я ў рэйтынгу ФІФА

У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі па футболе апынулася на 60-м месцы.  Сёння ФІФА апублікавала чарговы рэйтынг 207 нацыянальных зборных міру, якія ўваходзяць у яе шэрагі. За месяц, які прайшоў пасля складання папярэдняй класіфікацыі, зборная Беларусі не правяла ні аднаго матчу. Рэйтынг нашай каманды ўзрос на 2 балы (з 531 да 533), і яна паднялася ў табліцы на адзін радок (з 61-га на 60-ы).

Узначальваюць жа рэестр па-ранейшаму аргентынцы — 1520 балы.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі