Футбольнае мінскае "Дынама" папоўнілася паўабаронцам з Харватыі (фота)

Футбольнае мінскае "Дынама" папоўнілася паўабаронцам з Харватыі (фота)

Футбольнае мінскае "Дынама" папоўнілася паўабаронцам з Харватыі Дзінкам Трэбоцічам. Яму 27 гадоў. У мінулым сезоне ён выступаў за харвацкі "Славен", у 28 матчах забіў 2 галы і зрабіў 3 галявыя перадачы. Раней Трэбоціч пагуляў у Венгрыі (за "Відэатон"), Нарвегіі (за "Фрэдэрыкстад") і Ізраілі (за "Бней Іегуду"). Цікава, што пяць гадоў таму харвацкі "Лакаматыў", тагачасны яго клуб, сустракаўся ў мінскім "Дынама" ў Лізе Еўропы (дынамаўцы перамаглі).

За мінскае "Дынама" легіянер зможа гуляць пасля 19 ліпеня, калі адкрыецца летняе трансфернае акно, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба.

У чэмпіянаце Беларусі дынамаўцы ідуць на другім месцы, саступаюць БАТЭ 4 ачкі. 12 ліпеня ў гасцях "Дынама" правядзе матч 1-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы з "Дэры Сіці" з Ірландыі. Паўторны паядынак прызначаны на 19 ліпеня. Атрымліваецца, што ў ім харват не зможа паўдзельнічаць.

Футбольнае мінскае "Дынама" папоўнілася паўабаронцам з Харватыі (фота)
Фота: http://dinamo-minsk.by
Футбольнае мінскае "Дынама" папоўнілася паўабаронцам з Харватыі (фота)
Фота: http://dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі