Футбол у Мінску ў першы дзень вясны, на снезе і ў мароз (фотафакт)

Футбол у Мінску ў першы дзень вясны, на снезе і ў мароз (фотафакт)

1 сакавіка, у першы дзень вясны, у беларускай сталіцы на стадыёне “Мінск” прайшоў таварыскі матч паміж “Крумкачамі” і дэбютантам вышэйшай лігі клубам “Прамень”. Футбалістам, а сярод іх і легіянерам з афрыканскіх краін, давялося гуляць пры -14 градусах. “Прамень” перамог з лікам 4:0 (2:0). На 45-й хвіліне быў выдалены гулец “Крумкачоў” Васілеўскі.   

Як вядома, чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартуе ў канцы сакавіка. "Крумкачы" яшчэ не атрымалі ліцэнзію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі