Футбалісты мінскага “Дынама” выйгралі ў сваіх заўзятараў

У мінскім футбольным манежы гульцы каманды “Дынама” (Мінск) сустрэліся ў таварыскім матчы са сваімі заўзятарамі. Афіцыйна футбалісты зараз знаходзяцца ў адпачынку. Але ўсе, хто ў гэтыя дні былі ў Мінску, выйшлі на поле. Тэлеканал СТВ паведамляе, што заўзятарам супрацьстаялі не толькі сталыя гульцы “Дынама” Станіслаў Драгун, Антон Пуціла, Алег Шкабара, Сяргей Гігевіч, Аляксандр Лебядзеў, Андрэй Залескі, Ігар Ясінскі, Аляксандр Куган. У матчы ўзялі ўдзел і прадстаўнікі трэнерскага штаба на чале з Сяргеем Гурэнкам.

Матч завяршыўся перамогай прафесіяналаў з лікам 6:2. Але фанаты змагаліся цягам усёй гульні. Цікава, што хет-трык у сустрэчы “аформіў” дынамаўскі форвард Аляксандр Лебядзеў, якому заўзятары ў мінуўлым сезоне часта папракалі за невыразную гульню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі