Футбаліст мінскага “Дынама” не згуляе за зборную, бо трапіў на зборы ў войска

Футбаліст мінскага “Дынама” не згуляе за зборную, бо трапіў на зборы ў войска

Футбаліст мінскага “Дынама” Антон Сарока не згуляе за зборную Беларусі, бо трапіў на зборы ў войска. У яго якраз скончылася адтэрміноўка, піша “Прессбол”. Як вядома, беларуская футбольная зборная 1 чэрвеня правядзе ў гасцях таварыскі паядынак са Швейцарыяй, а 9 чэрвеня ў Барысаве прыме ў адборачным матчы чэмпіянату свету зборную Балгарыі.

Сарока хацеў згуляць за зборную, казаў, што гатовы да гэтага. Яму 25 гадоў. Сарока — ураджэнец Мінска, выхаванец сталічнай “Змены”. Летась гуляў за “Гарадзею”, сёлета з’явіўся ў мінскім “Дынама”. Забіў 4 галы ў 5 матчах.

Да матчу “Дынама” ў чэмпіянату краіны з “Іслаччу” (16 чэрвеня) Антона Сароку вызваляць і ён зноў зможа гуляць у футбол. А вось паядынак са “Славіяй”, прызначаны на 4 чэрвеня, форвард прапусціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі