Футбаліст Месі прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату свету сярод клубаў

Нападнік "Барселоны" Ліянэль Месі быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату свету сярод клубаў-2009. Пасля фінальнай гульні супраць "Эстудыянтэса" (2:1) ён быў узнагароджаны "Залатым мячом" турніру. 22-гадовы аргентынец забіў два галы, у тым ліку пераможны мяч у вырашальнай сустрэчы, інфармуе "Прессбол".

"Срэбны мяч" атрымаў паўабаронца "Эстудыянтэса" Хуан Себасцьян Верон. Уладальнікам "Бронзавага мяча" стаў Хаві з "Барселоны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі