Вы тут

Футбаліст БАТЭ расказаў, як падчас матча з "Сараева" сутыкнуўся з сабакам

Скрыншот з відэа ФК БАТЭ

Футбаліст БАТЭ Максім Скавыш у каментары клубнай прэс-службе расказаў, як падчас матча 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы ў Зеніцы з "Сараева" (Боснія і Герцагавіна) сутыкнуўся з сабакам. У першым тайме ў нейкі момант ён выбег за межы поля і ледзь не наскочыў на паліцыянта са службовым сабакам. Сабака зрэагаваў і спрабаваў кінуцца ў бок Скавыша.

"Адразу не чакаў, — распавядае футбаліст. — А потым ужо неяк унутры ўсё сціснулася. Але ўбачыў наморднік і супакоіўся... Я думаў, што цапне".

БАТЭ выйграў матч у "Сараева" — 2:1. Паядынак на "Барысаў-Арэне" пройдзе 15 жніўня.