Футбаліст Аляксандр Глеб не зможа згуляць супраць зборнай Харватыі

Капітан нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб з-за траўмы сцягна не зможа прыняць удзел у матчы супраць каманды Харватыі. Гэта будзе адборачны раўнд чэмпіянату свету-2010. Як адзначае "Прессбол", 2 верасня Аляксандр ляціць у Нямеччыну, дзе будзе аднаўляцца да гульні супраць зборнай Украіны. Яна адбудзецца 9 верасня на мінскім стадыёне "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі