Фронтаўцы — за свята нацыянальнага адзінства

Сойм Партыі БНФ пагадзіўся з канцэпцыяй правядзення Дня Волі, як свята нацыянальнага адзінства вакол ідэі незалежнасці.  Таксама на апошнім паседжанні ён выказаўся наконт таго, што цяперашняя ўлада мае магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць зрабіць якія-небудзь крокі да дэмакратыі. І тады стане магчымым атрыманне нашай краінай дапамогі ад Еўрасаюза, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Нагадаем, нядаўна шэраг апазіцыйных палітыкаў прапанавалі зрабіць 25 сакавіка Днём нацыянальнага адзінства і нават запрасілі прадстаўнікоў ўлады паўдзельнічаць у запланаванай вулічнай акцыі.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі