Франк Рыберы не згуляе на футбольным чэмпіянаце свету

Як адзначае "Прессбол", у Рыберы траўма спіны. Залячыць яе футбаліст не паспеў, таму ў Бразілію ён не паедзе. Як вядома, Франк Рыберы правёў адзін з лепшых сезонаў, быў прызнаны найлепшым футбалістам Еўропы.



Нагадаем, што залечвае траўму калена форвард зборнай Уругвая і "Ліверпуля" Луіс Суарэс. Спрабуе аднавіцца пасля траўмы і Крышціяну Раналду, гулец зборнай Партугаліі і мадрыдскага "Рэала", найлепшы футбаліст свету.
 

Чэмпіянат свету па футболе стартуе ў Бразіліі 12 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі