Француз падаў у суд на Uber пасля разводу з жонкай

Французскі бізнэсмэн падаў у суд на кампанію Uber пасля таго, як яго жонка высветліла, што ён рэгулярна карыстаецца дадаткам па выкліку таксі, каб ездзіць да палюбоўніцы.

Некаторы час мужчына, імя якога не называецца, рэгулярна наведваў каханку, якая жыла ў тым жа горадзе на поўдні Францыі, не сутыкаючыся ні з якімі праблемамі.

Усё працягвалася да таго часу, пакуль мужчына не выклікаў Uber з тэлефона жонкі. Ён адкрыў прыкладанне пад сваім акаўнтам, а пасля выйшаў з яго, аднак з-за бага на тэлефон жонкі працягвалі прыходзіць апавяшчэння аб паездках мужа.

З тых часоў пара ўжо развялася, але муж, лічачы сябе ахвярай няякаснай працы прыкладання, падаў на яго вытворцаў у суд. Сума пазову, паводле інфармацыі СМІ — 45 млн еўра.

Паводле інфармацыі Figaro, баг, з-за якога жыхар поўдня Францыі страціў жонку, ліквідавалі са снежаньскім апдэйтам прыкладання Uber, паведамляе ВВС.