Франака Вячорку перавялі ў вайсковы шпіталь у Баранавічах

Франак Вячорка, якога прымусова прызвалі ў войска, пераведзены ў баранавіцкі лячэбны цэнтр Вайскова-паветраных сіл і Супрацьпаветранай абароны.
Там яго збіраюцца лячыць ад высокага артэрыяльнага ціску і праблемаў з сардэчнымі клапанамі, паведамляе сайт Партыі БНФ.

18 лютага Вячорка-малодшы быў дастаўлены з вайсковай часткі ў шпіталь Міністэрства абароны. Там было прынята рашэнне накіраваць маладзёна на лячэнне ў Баранавічы.