Франак Вячорка дамогся перапіснога бланка на беларускай мове

Актывіст апазіцыі Франак Вячорка, які зараз служыць у войску ў Мазыры, дамогся таго, каб яму выдалі бланк для перапісу насельніцтва на беларускай мове. 14 кастрычніка ў яго часці праходзіў перапіс насельніцтва. Вячорка запатрабаваў перапісную анкету на беларускай мове, але яму сказалі, што такіх анкетаў няма і яе прывязуць толькі 15 кастрычніка.

"Пасля гэтага мяне выклікаў камандзір батальёна Ігар Лебядко і з ужываннем нецэнзурнай лексікі заявіў, што я адмаўляюся ўдзельнічаць у дзяржаўным мерапрыемстве. На мае словы аб тым, што я ўсяго толькі папрасіў беларускую анкету, ён сказаў, што адправіць мяне ў вайсковую пракуратуру за зрыў гэтага дзяржаўнага мерапрыемства. А начальнік маёй часці, які пры гэтым прысутнічаў, прыстрашыў, што мне забароняць звальненні", — распавёў БелаПАН Франак Вячорка.

Тым не менш, малады чалавек настойваў на тым, каб дакументы для перапісу яму падалі на беларускай мове. Праз тры гадзіны перапісчыкі, якія працавалі ў вайсковай часці, даставілі анкету па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі