Фотарэпартаж з матча БАТЭ – "Барселона"

Фотарэпартаж з матча БАТЭ – "Барселона"

Барысаўскі БАТЭ прайграў "Барселоне" ў чарговым матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў ― 0:2. 

У першым тайме БАТЭ ўдала абараняўся, не дазваляў "Барсе" ствараць вострыя моманты, некалькі небяспечных удараў пацягнуў Чэрнік. І тайм скончыўся з лікам 0:0.

У другой палове сустрэчы на 48-й хвіліне харвацкі легіянер Іван Ракіціч моцным ударам з-за межаў штрафной адкрывае лік у матчы. Праз 16 хвілін харват пасля эфектнай перадачы Неймара афармляе дубль. Да канца сустрэчы лік не змяніўся, хоць у БАТЭ і ўзнікла некалькі небяспечных "паўмомантаў".

У пасляматчавым каментарыі галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковічадзначыў, што расстроены вынікам:

"Мы прайгралі, прайгралі заслужана. Але атрымалі ўрок футбола. Гульня ў контратаку ў нас зусім не атрымалася. Ніяк не занясем сабе ў актыў першы тайм, і другі таксама. Лічу, што маглі выціскаць больш. Але тое, што даруюць у чэмпіянаце Беларусі, тут не прабачаюць".

Пасля трох матчаў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў на рахунку БАТЭ адна перамога, два паражэнні і 3 ачкі. Наступны матч барысаўчане зноў згуляюць з "Барселонай", але ўжо ў гасцях. Ён адбудзецца ў Іспаніі 3 лістапада.

Адзначым, што ў паралельным матчы "Рома" згуляла ўнічыю з "Баерам" ― 4:4.

Становішча каманд у групе Е пасля 3 матчаў:

1. Барселона ― 7 ачкоў

2. Баер ― 4

3. БАТЭ ― 3

4. Рома ― 2

Склады каманд:

БАТЭ: варатар Чэрнік, Палякоў, Гайдучык, Мілунавіч, Младэнавіч, паўабаронцы Стасевіч, А. Валадзько, Нікаліч, М. Валадзько (Карніцкі), Гардзяйчук, нападаючы Сігневіч (Мазалеўскі).

"Барселона": варатар тэр Стэген, абаронцы Алвес, Піке, Бартра, Альба, Бускетс (Гумбау), Маскерана, Серхіа Раберта (Ракіціч), нападаючыя Мунір (Рамирес), Суарэс, Неймар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі