Фотафакт: войскі NATO у 45 кіламетрах ад Беларусі

Калона амерыканскай бронетэхнікі Dragoon Ride, што рухаецца па краінах усходняй Еўропы, прыбыла ў Польшчу, паведамляе сайт амерыканскіх узброеных сіл у Еўропе.

Dragoon Ride — гэта калона, якая складаецца больш, чым з 40 адзінак ваеннай тэхнікі. Яна пачала рух на мінулым тыдні з Эстоніі, і праз Латвію і Літву дасягнула Польшчы. Рух калоны праходзіць у межах ваенных вучэнняў Atlantic Resolve. Іх мэта — дэманстрацыя падтрымкі NATO краінам Усходняй Еўропы.

У Беластоку калону NATO сустракала мясцовае насельніцтва.

Тым часам Польшча абвясціла пра пачатак ваенных вучэнняў для рэзервістаў. Некалькі соцень салдат запасу атрымаюць позвы з заклікам неадкладна з’явіцца ў сваю вайсковую частку. У гэтым годзе на вучэнні будуць прызваныя 12 000 рэзервістаў, перадае АР.

Генерал Багуслаў Пацэк падкрэслівае, што гэтыя манеўры не звязаныя з сітуацыяй на ўсходзе Украіны. У апошні раз вучэнні падобнага роду праводзіліся ў Польшчы сем гадоў таму.

Фота: lidovky.cz, poland.usembassy.gov, agencjagazeta.pltwitter.com/USEmbassyWarsaw

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі