Фотафакт: вакол брэсцкай школы ўжо некалькі год не рамантуюць дарогі

Як паведаміў Еўрарадыё ініцыятар кампаніі "Тысяча і адна яміна" Ігар Маслоўскі, гаворка ідзе пра пешаходную зону ля сярэдняй школы №10, а таксама дзіцячых садкоў №34 і №41. Небяспекі для мінакоў апроч саміх ямінаў дадае той факт, што ў цёмны час сутак гэта тэрыторыю амаль ніяк не асвятляецца.



Маслоўскі: "Сітуацыя, якая склалася на гэтых дарогах цягам некалькіх гадоў, жахлівая, а ўлады ніяк на яе не рэагуюць! Там штодня ходзяць дзеці і іх бацькі!"



Нагадаем, што кампанія "Тысяча і адна яміна" распачалася ў сакавіку мінулага году. Яе мэта — дамагчыся капітальнага рамонту праблемных дарог ў Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі