Фотафакт: у Польшчы паказалі новую банкноту наміналам 500 злотых

Фотафакт: у Польшчы паказалі новую банкноту наміналам 500 злотых

У Польшчы Нацбанк паказаў новую банкноту наміналам 500 злотых. Яна трапіць у абарот у лютым наступнага года. На адным баку банкноты — выява караля Яна ІІІ Сабескага, на іншым — выява арла з часоў панавання караля і выява Віляноўскага палацу. Аўтарам праекту з'яўляецца Анджэй Хайдрых, які апрацаваў банкноты, што знаходзяцца ў грашовым звароце ў дадзены момант, інфармуе "Польскае радыё".

Старшыня Нацбанка Марэк Бэлька падкрэсліў, што банкнота высокага наміналу патрэбная найперш самому банку ў сувязі з высокімі коштамі утрымання стратэгічнага запасу. Ён звярнуў увагу на тое, што наміналы польскай валюты не змяняліся ўжо шмат гадоў, нягледзячы на вялікую патрэбу ў гэтым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі