Фотафакт: у Мінску прадстаўніца ААН адкрыла памятны знак каля Дрэва міру

Фотафакт: у Мінску прадстаўніца ААН адкрыла памятны знак каля Дрэва міру

24 красавіка ў Мінску ў Лошыцкім парку быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання Арганізацыі аб'яднаных нацый, усталяваны каля Дрэва міру і ўстойлівага развіцця. На цырымоніі прысутнічалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў і памочніца генсека ААН Джыхан Султанаглу.

Прэс-служба ПРААН у Беларусі нагадвае, што Дрэва міру ў кастрычніку летась пасадзілі Аляксандр Лукашэнка і спадарыня Султанаглу. Яны адзначылі старт ініцыятывы Экспрэс ААН-70 для Мэтаў устойлівага развіцця.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі