Фотафакт — Пуцін да знікнення і пасля

16 сакавіка адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Кіргізскай Рэспублікі Алмазбекам Атамбаевым. “Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза”, — гаворыцца на афіцыйным сайце Крамля.

Аднак гэтая сустрэча кіраўнікоў краін прыцягнула да сябе ўвагу перадусім таму, што Уладзімір Пуцін з’вяўся на публіцы і перад камерамі ўпершыню за апошнія 10 дзён. 5 сакавіка ў Крамлі адбыліся перамовы Уладзіміра Пуціна са старшынёй Савета міністраў Італіі Матэа Рэнцы, пасля чаго прэзідэнт Расіі перад журналістамі не паказваўся.

16 сакавіка

5 сакавіка

У выніку інтэрнэт і СМІ, перадусім украінскія, выбухнулі шэрагам версій. Сярод іх былі як паведамленні пра сур’ёзную хваробу расійскага прэзідэнта, так і пра нараджэнне ў яго сына. Пералік рэалістычных і фантастычных версій прычын знікнення Уладзіміра Пуціна можна ўбачыць у нашым матэрыяле Куды знікаў Пуцін: версіі медыцынскія, канспіралагічныя і жартаўлівыя.

Фота kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі