Фотафакт: Назіральнік АБСЕ паказаў скрыню для галасавання з парушанай пячаткай

Фотафакт: Назіральнік АБСЕ паказаў скрыню для галасавання з парушанай пячаткай

Назіральнік за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ад АБСЕ Томаш Бладынец змясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымак скрыні для галасавання, на якой была парушаная пячатка. Адрозненні паміж пячаткай на скрыні падчас датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў бачныя няўзброеным вокам.

“Самыя дзіўныя рэчы і найвялікшае напружанне было на тых выбарчых участках, дзе ў папярэднім галасаванні ўдзельнічалі студэнты. На участку №207, размешчаным у інтэрнаце па вуліцы Леніна, я сфатаграфаваў пячатку на выбарчых скрынях для датэрміновага галасавання ў суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай. Высновы можна зрабіць самастойна. У той момант, калі я зрабіў здымак, старшыня камітэта, спадар Юрый Мікалаевіч Бандарэнка, сувора спытаў мяне: “Вы тут назіраеце, або дослед робіце?” — напісаў назіральнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі