Фотафакт: кантрабандыст вёз у Польшчу 200 кілаграмаў каляровага лому

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", лом медзі, латуні і нержавеючай сталі выявілі ў аўтамабілі Citroen у пункце пропуску "Тэрэспаль". Старыя драты, трубы і радыятары былі схаваныя пад сядзенне аўтамабіля, у колавых арках і ў панелі прыбораў.



Экспертыза паказала, што канфіскаваныя прадметы забароненыя да перамяшчэння праз мяжу. Беларусу пагражае канфіскацыя транспартнага сродку і пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі