Фота: У Гродне перавярнулася фура з мясам

З-за няспраўнасці прычэпа фуру павярнула направа і паваліла на бок. Аварыя адбылася ўвечары 22 сакавіка ў мікрараёне Дзевятоўка каля транспартнага кальца.
 

Як паведамілі відавочцы, машына пад'язджала да кальца з боку вуліцы Каханоўскага. Са слоў кіроўцы, падчас руху грузавік пачало цягнуць у правы бок. Так ён зразумеў, што з прычэпам адбылася нейкая няспраўнасць і пачаў зніжаць хуткасць. У выніку фура упала на правы бок, не закрануўшы бліжэйшы транспарт. На месца прыехалі супрацоўнікі ДАІ, медыкі і пажарныя. З кіроўцам і грузам аказалася ўсё ў парадку. Цяпер на месцы працуе спецтэхніка, каб падняць машыну на колы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі