Фота і відэа, як Аляксандр Лукашэнка частаваў Стывена Сігала

Фота і відэа, як Аляксандр Лукашэнка частаваў Стывена Сігала

З'явіліся фота і відэа, як Аляксандр Лукашэнка частаваў Стывена Сігала. Знакаміты галівудскі актор 24 жніўня сустрэўся з кіраўніком Беларусі ў яго рэзідэнцыі.

Сігал прыехаў у нашу краіну на запрашэнне беларускай кампаніі Wargaming (яна распрацоўвае онлайн-гульні) у якасці кансультанта. Аднак паспеў таксама зрабіць кароткую экскурсію па горадзе і пазнаёміцца з нацыянальнай беларускай кухняй, а пасля была нефармальная сустрэча з Лукашэнкам.

Кіраўнік дзяржавы паказаў Стывену Сігалу поле з гароднінай, там жа пачаставаў морквайМікалай Лукашэнка прынёс яму кавун), а падчас вячэры — халадніком, бульбай і салам. Аляксандр Лукашэнка падарыў актору на памяць кнігу, корцік і льняную тканіну. Актор распавёў пра свае беларускія карані і нават паспрабаваў загаварыць па-беларуску, сказаў толькі адно слова "бульба".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі