Фолькавыя музыкі кажуць, што папулярнасць народных песень моцна вырасла

 За час разлукі са слухачамі, Маша Яр нарадзіла сыночка, а Наста Хмель наладжвала гармонію складу гурта. Да “Джамбібум” дадаўся бас (“Паганіні”, Аляксей Васіленка), барабаны ( “Кандрат”, Мікалай Каваліхін), і цяпер праект гучыць ідэальна! Наста кажа, што шукала менавіта такі саунд:

Мне заўсёды хочацца драйву, каб музыка гучала моцна, гучна, каб рытм быў на вышыні!

 

Джамбібум” запрашаюць мяне падыграць. Куды мы без цябе, кажуць? Прыедзь, паграй”, - кажа Паганіні (басіст), які нядаўна далучыўся да гурта, і дадае, што папулярнасць народнай творчасці залежыць ад агульнай свабоды краіны:

“Усё будзе залежыць ад таго, наколькі людзі будуць свабоднымі, і наколькі магчымым будзе для нас праводзіць час разам, сустракацца, тусавацца, каб пачаўся вялікі рух!

Калі папусцяцца ўсе, і пачнецца рух падобны на Берлінскі, дзе ў кожным кутку нешта адбываецца, нехта выступае, паўсюль людзі, то і ў нас з’явяцца варыянты”.

Наста Хмель кажа, што за апошнія некалькі гадоў папулярнасць народных песень моцна вырасла, і беларусы цікавяцца роднай культурай ўсё больш:

Яны ўжо не цураюцца нацыянальных песень, а з задавальненнем падпяваюць, цікавяцца, і нашы слухачы нарэшце звярнулі ўвагу на фальклор”.

Маша Яр (“Hoha Band”) вырашыла ўзмацніць пазіцыі народнай песні яшчэ больш, зараз рыхтуе народны хіт -  вялікую супольную песню і запрашае нашых фальклорных спявачак ( Насту Хмель, Русю, Насту Някрасаву, Вераніку Круглову і інш.) да ўдзелу ў запісе:

Русіны фанаты заўважаць Насту Хмель, фанаты Насты – Машу Яр і г.д. Я таксама хачу паказаць людзям, што ў нашай этнічнай тусоўцы няма ніякіх там “шушы-мушы” і зайздрасці, што мы ўсе сябруем, бо робім адну справу: папулярызуем народную бабуліну песню”.

Маша таксама заўважае змены ў адносінах слухачоў да народных песень.

Той грунт, які быў закладзены гуртамі “Палац”, “Троіца”, “Kriwi” яшчэ ў 90-х, дае свае вынікі. Зараз людзі элементарна цікавяцца сваёй культурай. Мэты “Палацу” і “Троіцы” спраўджаныя”.

Замацаваць такія станоўчыя пазіцыі этнічнай музыкі Маша плануе не толькі з праектам “Hoha Band”, але і з дуэтам “Яр”, які часова стаіць на паўзе:

Я ніколі не хавала “Яр” і спадзяюся, што хутка мы станем мацёрымі цёткамі і яшчэ раз ўдарым па струнах!

Слухачка з Нарвегіі, Тэрэза, упершыню пачула беларускія народныя песні і лічыць, што такая музыка можа зацікавіць нарвежскую публіку:

Абсалютна! Мне падаецца, што нарвежцам патрэбна нейкая музычная альтэрнатыва. Мне спадабаліся і настрой песень, і рытм, і мне вашы народныя песні падаюцца вельмі аптымістычнымі”.

Фота: Аляксей Новікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі