Аляксандра Герасіменя не заваявала ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Японіі

Адзіная прадстаўніца Беларусі на гэтых спаборніцтвах Аляксандра Герасіменя здолела прабіцца ў фінал адной з дзвюх дыстанцый. Яна стартавала, але засталася без медаля, паведамляе БЕЛТА.



Наша плыўчыха заняла 6-е месца ў фінале на дыстанцыі 50 м вольным стылем з вынікам 24,21 сек. Пераможцай стала аўстралійка Кейт Кэмпбел (23,47 сек).



Па выніках папярэдніх заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем лідарку беларускай зборнай ад выхаду ў фінал аддзяліла адна пазіцыя ў пратаколе. Герасіменя апынулася 9-й (58,49 сек.). Адставанне ад восьмага выніку дня, які дазваляў працягнуць барацьбу за ўзнагароды, у беларускі склала 0,26 сек.



Заўтра ў заключны дзень сёмага этапу Кубка свету беларуска паспаборнічае на дыстанцыі 100 м вольным стылем.



Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі