Флорыда рыхтуецца да ўрагана, які разбурыў Гаіці (фота, відэа)

Флорыда рыхтуецца да ўрагана, які разбурыў Гаіці (фота, відэа)

Цыклон Мэцью дыяметрам 28 кіламетраў і хуткасцю ветру да 230 км за гадзіну прайшоўся па астравах Карыбскага мора і прынёс моцныя разбурэнні на Гаіці.

Пасля ураган пайшоў у бок Кубы і Дамініканы. Улады Кубы прымусілі пераехаць у цэнтр вострава больш за мільён чалавек. На Кубе ўраган пакінуў не такія наступствы, як на Гаіці. У Дамінікане эвакуявалі 22 тысячы жыхароў.

Больш за мільён чалавек эвакуявалі ў Паўднёвай Караліне. На дарогах утварыліся заторы.

На падыходзе да берагоў ЗША хуткасць ветру знізілася да 185 км за гадзіну. Да шторму рыхтуецца Флорыда.

"Гэта сур'ёзны шторм", — сказаў прэзідэнт ЗША Барак Абама і дадаў, што яго удар раніцай у чацвер будзе мець сур'ёзныя наступствы для Флорыды, перадае "Бі-бі-сі".

У Флорыдзе людзі закалочваюць вокны ў дамах, скупляюць ваду і прадукты ў крамах, робяць запасы паліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі