ФК “Мінск” перамог мальтыйскую “Валетту”

Гульня праходзіла ў Жодзіна. Першы тайм завяршыўся з нулявым лікам, а ў сярэдзіне другога спачатку Раман Васілюк адкрыў лік, а потым Віталь Кібук забіў другі мяч.

Першая сустрэча гэтых клубаў на Мальце завяршылася ўнічыю, таму далей праходзяць мінчане.

Нагадаем таксама, што ў Лізе Еўропы выступаюць яшчэ два беларускія клубы – сталічнае “Дынама” і салігорскі “Шахцёр”. Салігарчане пачалі свой другі матч адначасова з “Мінскам”, у Малдове яны гуляюць з мясцовым “Мілсамі”. Там пакуль 1:1 і выглядае, што будуць дадатковыя таймы. Дынамаўцы гуляюць у Харватыі з “Лакаматывай”, пачатак у 21:00 па беларускім часе.

"Мінск" жа ў наступным раундзе турніра згуляе з нарвежскім "Русенборгам".