Вы тут

ФК "Крумкачы" аб'явіў пра зніжкі на абанементы для "дармаедаў"

Фота: Еўрарадыё

ФК "Крумкачы" аб'явіў пра зніжкі на 10% для "дармаедаў" на абанементы на хатнія матчы. Як паведамляе прэс-служба футбольнага клуба, для гэтага трэба прадаставіць афіцыйную даведку з падатковай інспекцыі па дэкрэце № 3. Вядома, што кошт абанементаў пачынаецца ад 36 рублёў, значыць "дармаеды" змогуць сэканоміць, як мінімум, 3,6 рубля.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") у красавіку 2015-га. Ён акліканы "стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці", у фінансаванні дзяржвыдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія пастаянна жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў (а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць гэты збор. Да 21 лютага яго заплацілі больш за 54 тысячы чалавек (агулам было разаслана каля 470 тысяч паведамленняў)