Фінляндыя мабілізоўвае 900 000 рэзервістаў на выпадак "крызіснай сітуацыі"

Ваеннае кіраўніцтва Фінляндыі разаслала лісты 900 тысячам рэзервістаў. Іх папярэдзілі пра неабходнасць быць гатовымі да "крызіснай сітуацыі", піша Newsweek. Аб рассылцы абвестак ваеннаабавязаным паведамілі ў тэлеэфіры.

Лісты разасланыя ўсім грамадзянам ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў, якія лічацца ў рэзерве. У іх указваецца роля адрасата ў "крызіснай сітуацыі". Таксама ў лісце ёсць просьба пазначыць актуальнае месцазнаходжанне рэзервіста.

Нагадаем, што на пачатку гэтага тыдня ў тэрытарыяльных водах краіны каля Хельсінкі быў выяўлены невядомы падводны аб'ект. Мяркуецца, што гэта была замежная падлодка. Фінскія караблі ўжылі падводныя снарады, каб папярэдзіць чужынскую падлодку, што яе выявілі.

Аднак дырэктар па камунікацыях Сіл абароны Фінляндыі Міка Каліёмаа адмаўляе сувязь паміж рассылкай лістоў рэзервістам і пагрозай з боку Расіі. Па яго словах, Сілы абароны проста падтрымліваюць сувязь з рэзервістамі і тлумачаць іх ролю ў выпадку ваенных дзеянняў.

У Фінляндыі, якая мае насельніцтва ў 5,2 млн чалавек, у прафесійным войску налічваецца 16 тысяч чалавек. У ваенны час колькасць фінскага войска складае 230 тысяч чалавек.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі