Фінал Кубка свету па стэндавай стральбе пройдзе ў Беларусі

Фінал Кубка свету па стэндавай стральбе пройдзе ў Мінску з 25 верасня па 1 кастрычніка. Гэта адзін з самых прадстаўнічых міжнародных турніраў па стэндавай стральбе катэгорыі "А". У ім удзельнічаюць толькі найлепшыя стралкі - пераможцы і прызёры этапаў Кубка свету, чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў. У спаборніцтвах прымуць удзел 58 стралкоў з 18 краін Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Амерыкі. Найбольш прадстаўнічыя дэлегацыі прыбудуць з ЗША і Кітая - па 12 спартоўцаў. Беларусь будзе прадстаўленая адным стралком - старшынём Беларускай федэрацыі стэндавай стральбы Андрэем Герашчанка.

Адначасова з фіналам Кубка свету, з 27 па 30 верасня, на стралковых пляцоўках БФСС пройдзе штогадовы Адкрыты Кубак Беларусі - "Гран-пры Мінску". Удзел у гэтым турніры прымуць расійскія, украінскія, літоўскія, латвійскія і беларускія стралкі высокага класа.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі