Вы тут

Фінал Еўра-2020 на "Уэмблі" стаў "суперраспаўсюднікам" каранавіруса

Зборная Італіі на Еўра-2020/ Sportbox

Фінал "Еўра-2020" на лонданскім стадыёне "Уэмблі", які прайшоў 11 ліпеня 2021 года, справакаваў "суперраспаўсюд" коаранавірусу сярод гледачоў. Пры чым захворванне COVID-19 фіксавалі і сярод тых, хто глядзеў фінал у пабах і нават дома, піша "Грамадскае".

Паводле "Грамадскага здароўя Англіі" (PHE) ㅡ выканаўчага органу Дэпартамента аховы здароўя Англіі ㅡ сярод амаль 67 тысяч заўзятараў, якія былі падчас матчу на стадыёне, 2296 чалавек, верагодна, ужо былі заражаныя каранавірусам. Яшчэ 3404 чалавекі маглі заразіцца падчас наведвання стадыёна.

Дадзеныя, сабраныя пасля апошніх матчаў Еўра-2020 ды паказваюць, што тады ў краіне фіксавалі значны скачок новых выпадкаў COVID-19. Людзі, у якіх пацвярджалі заражэння, маглі не наведваць "Уэмблі", але былі ў дні фіналу ў барах, пабах ці збіраліся на прагляд матчаў дома кампаніямі. Джэніфер Сміт, намесніца дырэктара PHE, адзначае, што Еўра-2020 быў "унікальнай падзеяй" і наўрад ці будзе падобны ўплыў ад масавых мерапрыемстваў на распаўсюд каранавірусу ў Вялікабрытаніі.

"Дадзеныя паказваюць, наколькі лёгка вірус можа распаўсюджвацца пры цесным кантакце, і гэта павінна быць папярэджаннем для ўсіх нас, паколькі мы зноў спрабуем вярнуцца да нармальнага жыцця. Пры наведванні буйных мерапрыемстваў мы ўсе павінны прымаць меры, якія дапамогуць знізіць рызыку [распаўсюду каранавіруса]", ㅡ кажа Сміт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.