Вы тут

Фільм блогера Спірына пра наркагандляроў — у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Павел Спірын / Еўрарадыё

Фільм мінскага блогера Паўла Спірына "Грань 2019" трапіў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне прыняў 21 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска. Рашэнне набыло моц 6 лістапада.

Фільм распавядае пра наркагандаль у Беларусі. Аўтар звязвае наркатрафік з дзейнасцю супрацоўнікаў МУС. 

Пра свой фільм Спірын распавядаў у студыі Еўрарадыё.

Спасылак на фільм мы з вядомых прычынаў не даем, але ж, спадзяемся, сярод чытачоў нашага зайта няма забаненых у Google.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.