Фестываль “Беларускія карані” пройдзе 6-8 жніўня ў Паланзе

Першы міжнародны музычна-спартыўны фестываль “Беларускія карані” пройдзе 6-8 жніўня ў літоўскай Паланзе, паведамляе БелаПАН. Галоўнай задачай фестывалю ёсць знаёмства літоўцаў і жыхароў Еўрасаюзу з сучаснай беларускай культурай, наладжванне культурных сувязяў паміж Літвой і Беларуссю, стварэнне станоўчага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне. Узяць удзел у фестывалі ў Паланзе можа любы малады выканаўца ад 16 да 25 год, які мае беларускія карані. Для ўдзелу дастаткова адправіць на адрас аргкамітэта дыск з уласнай песняй, а таксама відэазапіс выступу ці свой фотаздымак. Фестывалі ладзяць упершыню і таму адборачны тур адмянілі. Удзельнікам абяцаюць бясплатную візу ў Літву, бясплатнае пражыванне і харчаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі