Вы тут

"Фэнтэзі-рок" на падмурку беларускага фальклору — гэта магчыма?

Кацярына Ваданосава 

Вы ведаеце, што такое "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок"? Калі не, то гэта лёгка выправіць: 12 снежня ў клубе "Бруге" ладзіць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома "Стрэчанне" самы яскравы айчынны прадстаўнік гэтага музычнага кірунку — калектыў Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra.

Чым адметны музычны стыль, у якім працуюць музыканты калектыву Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra? Ці шмат у беларускім фальклоры песень і тэм, адпаведных стылю "фэнтэзі-рок"? Ці можна слэміцца пад "фэнтэзі-рок"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідарка музычнага калектыву Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra Кацярына Ваданосава і выдавец ды менеджар Алесь Мазанік.

 

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.