Федэрацыя хакея Беларусі заплаціць 1 млн. рублёў за лагатып чэмпіянату свету

Федэрацыя хакея Беларусі, якая падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2014 года, аб'явіла аб пачатку адкрытага конкурсу па стварэнні лагатыпу гэтага сусветнага першынства, паведамляе прэс-служба ФХБ.
Менеджэры федэрацыі звярнуліся да прафесіяналаў графічнага дызайну. Аднак кожны жадаючы можа ўзяць удзел у адкрытым конкурсе. Колькасць работ, якія падаюцца на конкурс, не абмежавана. Апошні тэрмін падачы — 9 красавіка.

Пераможца будзе вызначаны экспертнай групай федэрацыі 18 красавіка. Ён атрымае майку нацыянальнай зборнай і грашовае ўзнагароджанне ў 1 мільён рублёў. Пры адсутнасці пераможцы будзе аб'яўлены паўторны конкурс з захаваннем прызавога ўзнагароджання.

Умовы конкурсу чытайце тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі