Федэрацыя футбола зняла з “Крумкачоў” яшчэ 3 ачкі, у іх ужо -5

Федэрацыя футбола зняла з “Крумкачоў” яшчэ 3 ачкі, у іх ужо -5

Камітэт па статусе і трансферах футбалістаў Беларускай федэрацыі футбола зняў з “Крумкачоў” яшчэ 3 ачкі, у клуба ўжо -5, паколькі раней былі знятыя 2 ачкі. Клуб пакаралі за сістэматычнае невыкананне рашэнняў камітэта. Незалежна ад таго, у якой лізе будзе гуляць каманда, яна пачне чэмпіянат з "-5". Таксама быў аштрафаваны на 490 рублёў старшыня праўлення “Крумкачоў” Дзяніс Шунто — “за незабеспячэнне яўкі прадстаўніка клуба”, інфармуе “Прессбол”.

Як вядома, “Крумкачы” не атрымалі ліцэнзію, а таму не дапушчаныя да чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. 19 сакавіка заяву клуба разгледзіць футбольны арбітраж, рашэнне якога будзе канчатковым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі