Вы тут

"Фантан ад Грэфа" паставяць у Свіслачы насупраць парка Янкі Купалы (фота)

realt.onliner.by

Плывучы святломузычны фантан з адукацыйнай фунцыяй будзе пабудаваны ў Свіслачы насупраць парка Янкі Купалы. 16 ліпеня на беразе ракі была закладзена памятная капсула ў гонар пачатку будаўніцтва, піша onliner.by. 

Як распавядала Еўрарадыё, будаваць фантан будзе расійскі "Ашчадбанк". Па словах яго кіраўніка Германа Грэфа, пра гэта папрасіў Аляксандр Лукашэнка. 

Водны комплекс памерамі 16 на 90 метраў будзе ўключаць 199 струмянёў. Іх максімальная вышыня складзе 30 метраў. Лазерная відэаўстаноўка, якая будзе праецыравацца на водны экран, дазволіць дэманстраваць відэа, лазерныя шоу ды адукацыйныя праграмы.

Больш важных падзей у праграме «Петарда»