Вы тут

Фанаты ФК "Шахцёр" заявілі, што спыняюць падтрымку каманды на стадыёнах

Фанаты ФК "Шахцёр" / Ультрас Шахцёр Салігорск

Футбольныя фанаты салігорскага "Шахцёра" выступілі з заявай, што спыняюць актыўную падтрымку каманды на стадыёнах.

У заяве, якую фан-клуб абнародаваў у сацсетках, гаворыцца, што прыхільнікі "Шахцёра" занепакоеныя сітуацыяй у краіне. Іх турбуе, што за смерці і збіццё людзей ніхто не нясе адказнасці, суды плююць на Канстытуцыю і законы, а чалавечае жыццё абясцэньваецца.

"У сітуацыі, што склалася, мы не можам уявіць агрэсіі да заўзятараў іншых клубаў і аб'яўляем нейтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны да стабілізацыі сітуацыі. Мы апаненты, а не ворагі!

Таксама, пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце - мы заўсёды побач з вамі!" — заяўляюць фанаты салігорскіх футбалістаў.

Свой зварот яны завяршаюць лозунгам "Жыве Беларусь!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.