Вы тут

Фанаты ФК "Орша" намалявалі банер у гонар перамогі ў Аршанскай бітве

Банер аршанскіх фанаў / orshafans2.livejournal.com

Фанаты футбольнага клуба "Орша" па-свойму адзначылі 505-ю гадавіну перамогі ў Аршанскай бітве, піша сайт orsha.eu. 

На выязным матчы ў Баранавічах яны вывесілі банер з надпісам "Воі, на Крапіўне перамога". Дарэчы, матч скончыўся з ліка 2:0 на карысць аршанскага клуба, што дазволіла яму ўзняцца на восьмае ў першай лізе футбольнага чэмпіянату.

Аршанская бітва, у якой войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі Маскоўскую дзяржаву, адбылася 8 верасня 1514 года каля ракі Крапіўны. Паводле некаторых гісторыкаў, маскоўскае войска было амаль утрая большым. 8 верасня мае неафіцыйны статус Дня беларускай вайсковай славы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.