Фанаты “Барыса” аддзячылі песняй беларускаму трэнеру Андрэя Скабелку

Фанаты “Барыса” аддзячылі песняй беларускаму трэнеру Андрэя Скабелку

Фанаты казахстанскага хакейнага клуба “Барыс” праводзілі беларускага трэнера Андрэя Скабелку ў адпачынак з песняй. Так прыхільнікі каманды выказалі падзяку спецыялісту за сезон 2018/2019 і праспявалі пераробленую песню “Батарейка” гурта “Жуки”.

“Нягледзячы ні на што, у “Барыса” зарадзілася батарэйка”, — спявалі заўзятары. Відэа такой акцыі яны выклалі ў Інстаграм.

Беларускі спецыяліст быў прызначаны галоўным трэнерам каманды ў чэрвені 2018 года. Кантракт разлічаны на два гады. Пад кіраўніцтвам Скабелкі “Барыс” паказаў у гэтым сезоне найлепшыя вынікі ў сваёй гісторыі і заняў 2 месца ва Усходняй канферэнцыі  Кантынентальнай хакейнай лігі. У плэй-оф каманда дайшла да 2 раунда і там саступіла омскаму “Авангарду”.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі