Фальшываманетчыкі падраблялі еўра на станку для рэзкі макаронаў

Грэцкія фальшываманетчыкі падраблялі еўра на станку для рэзкі макаронаў. Падпольнай вытворчасцю кіравала 62-гадовая жыхарка вёскі Агіас Спірыдон на захадзе краіны. Ёй дапамагалі сын і трое пляменнікаў. Падчас ператрусу паліцыя знайшла больш за 250 тысяч фальшывых купюр наміналам 20, 50 і 100 еўра.

Сярод канфіскаванай маёмасці - абсталяванне па рэзцы паперы і макаронаў, сканеры, друкаркі, два фальшывых дэтэктары для валюты і чатыры адзінкі агнястрэльнай зброі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі