Еўраструктуры будуць адсочваць увесь працэс выбараў у Беларусі

Пры ацэнцы парламенцкіх выбараў у Беларусі еўраструктуры будуць звяртаць увагу не толькі на факт абрання апазіцыянераў, але і на ўвесь працэс выбараў. Такую заяву зрабіў у Мінску на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Хольгер Хайбах, намеснік старшыні Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага.

Нямецкі парламентар падкрэсліў, што гаворка ідзе пра празрыстасць і дэмакратычнасць усяго выбарчага працэсу. На яго думку, апазіцыя мусіць быць улічаная ў фармаванні выбарчых камісій.

Хольгер Хайбах перакананы, што парламенцкія выбары павінны стаць "базай для дыялогу", інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі