Еўрастат: 5% бежанцаў у 2-м квартале 2015 года былі з Расіі і Украіны

Еўрастат: 5% бежанцаў у 2-м квартале 2015 года былі з Расіі і Украіны

Паводле дадзеных Еўрастата, за другі квартал 2015 года у краіны Еўрасаюза было пададзена крыху больш за 213 тысяч заяваў на атрыманне прытулку. Гэта на 85% больш, чым за адпаведны перыяд у мінулым годзе. Сярод тых, хто падаў заявы, грамадзяне 114 краінаў. Моцны рост адбыўся за кошт грамадзян Сірыі (21% ад усіх заяваў) і Афганістана (13%).

Беларусь не патрапіла ў топ краінаў, адкуль людзі бягуць ў Еўрасаюз. Але патрапілі нашыя суседзі. 3% усіх заяваў на атрыманне прытулку, а гэта каля 6 тысяч, было пададзена ад украінцаў. Каля 2% (ці 4 тысячы) — ад грамадзян Расіі.

У некаторых краінах ЕС грамадзяне Расіі і Украіны складаюць большасць тых, хто шукае прытулку. Так, у Чэхіі, Эстоніі, Літве і Партугаліі большасць прашэнняў падаюць украінцы, а ў Польшчы — расіяне.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі