Брытанія выйдзе з Еўрасаюза ў студзені

Брытанія выйдзе з Еўрасаюза да 31 студзеня 2020 года, паведамляе Бі-Бі-Сі. Каб хутчэй распачаць брэкзіт выступілі 358 дэпутатаў Брытанскага парламента, а гэта большасць галасоў. Супраць выхаду краіны выказаліся — 234 дэпутаты. 

Але 31 студзеня Брытанія выйдзе са складу Еўрапейскага саюза толькі фармальна. Да канца 2020 года краіна будзе знаходзіцца ў эканамічнай прасторы Еўрасаюза. Афіцыйным Лондану і Брусэлю яшчэ трэба вызначыць далейшы фармат супрацоўніцтва.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.