Еўрасаюз занепакоіўся апошнімі арыштамі апазіцыянераў

Еўракамісар па замежных адносінах і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што ўстрывожаная арыштамі і затрыманнямі некалькіх удзельнікаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі за апошні час, у тым ліку Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна.
Такая заява апублікаваная ў прэс-рэлізе Еўракамісіі. Еўракамісар заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах. Яна нагадала, што палітычна-матываваныя арышты несумяшчальныя з еўрапейскай ініцыятывай, якая мае на мэце наладжаванне з Беларуссю паўнавартаснага партнёрства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі