Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады працягваць дэмакратызацыю краіны

Працягнуць высілкі па дэмакратызацыі краіны заклікалі беларускія ўлады прадстаўнікі еўрапейскіх структур падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеям Мартынавым у Бруселі. У пасяджэнні "тройкі" ЕС удзельнічалі еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер, начальнік палітычнага аддзела генеральнага сакратарыята Савета ЕС Хельга Шмід і міністр замежных спраў Чэхіі (як старшыні ў ЕС) Карэл Шварцэнберг.  Асноўнымі тэмамі абмеркавання стаў стан беларуска-еўрапейскіх адносінаў, рэгіянальныя і эканамічныя пытанні. "Беларускі міністр замежных спраў прадаставіў падрабязную інфармацыю аб тых кроках, якія былі зробленыя ўладамі з мэтай гарантаваць дэмакратычныя правы і свабоды. Прычым не толькі свабоду асацыяцый, але і няўрадавых арганізацый, СМІ", - сказала Крысціяна Хоман, прэс-сакратар Беніты Ферэра-Вальднер.

Паводле яе слоў, еўрачыноўнікі выслухалі даклад Мартынава, але ніякай ацэнкі сітуацыі ў Беларусі і дзеянняў беларускіх уладаў не рабілі. Крысціяна Хоман тлумачыць гэта тым, што гэта была "прамежкавая сустрэча", наступны раз пытанне прыпынення санкцый у адносінах Беларусі будзе разглядацца ў красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі