Еўрасаюз заклапочаны развіццём адносінаў паміж Беларуссю і ЗША

Славенія, як цяперашняя старшыня Еўрасаюза, выказала шкадаванне з нагоды рашэння беларускіх уладаў абвясціць 10 дыпламатаў ЗША персонамі нон-грата. У адпаведнай заяве адзначаецца, што такі крок афіцыйнага Мінску неапраўданы і не адпавядае інтэрасам беларускага народу. Гэтае рашэнне ставіць пад пытанне магчымасць амбасады ЗША выконваць свае дыпламатычныя функцыі.

Славенія выказала салідарнасць з Злучанымі Штатамі і іх дыпкорпусам. Таксама яна заклікала беларускае кіраўніцтва перагледзець сваё рашэнне і неадкладна пачаць крокі, якія дазволяць нармалізаваць адносіны паміж Беларуссю і ЗША на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі