Еўрасаюз хоча зачыніць свае межы на 30 дзён — праз пагрозу каранавіруса

Еўрасаюз хоча зачыніць свае межы на 30 дзён — праз пагрозу каранавіруса

Еўрасаюз на 30 дзён забараняе ўсе паездкі на сваю тэрыторыю, акрамя неадкладных. З заявай пра гэта выступіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Прапанову павінны яшчэ зацвердзіць лідары 26 краін Еўрасаюза.

Прычынай называецца пандэмія каранавіруса. Па словах кіраўніцы Еўракамісіі, сістэма аховы здароўя краін Еўрасаюза знаходзіцца пад вялікім ціскам. "Таму краіны-чальцы ЕС робяць сур'ёзныя захады, каб спыніць распаўсюд каранавіруса. Але яны эфектыўныя толькі ў тым выпадку, калі яны скаардынаваныя", — заявіла фон дэр Ляйен.

Рэзідэнты Еўрасаюза, чальцы сем'яў грамадзян ЕС, а таксама дыпламаты не трапяць пад гэтую забарону. Таксама ЕС не стане зачыняць межы для даследчыкаў і лекараў, якія прыбываюць на яго тэрыторыю. Зробяць выключэнне і для пастаўшчыкоў тавараў — каб пазбегнуць прадуктовага калапсу.

Як паведамлялася раней, асноўны ачаг пандэміі каранавіруса перамясціўся з Кітая ў Еўропу, дзе цяпер зарэгістраваная найбольшая колькасць захварэлых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі